Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.12.2022

 Акцыя "Нашы дзеці" працягваецца. Падарункі прымалі выхаванцы дамоў сямейнага тыпу ў Ашмянах

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" збірае ўсё больш неабыякавых сэрцаў, якія ў гэтыя дні ствараюць свята для юных беларусаў і іх бацькоў. Напярэдадні навагодніх святаў віншаванні і падарункі ад старшыні Ашмянскага райвыканкама прымалі выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

Разам з кіраўніком раёна Уладзіславам Гершгорыным у гасцях у вялікіх і дружных сем'яў Лакота і Рабаконь пабывалі намеснік старшыні райвыканкама Наталля Станкевіч і начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская.

Уладзіслаў Уладзіміравіч падзякаваў бацькам-выхавальнікам за іх працу, увагу і клопат, якія яны дораць дзецям.

- Вам, хлопцы, хочацца пажадаць заўсёды быць здаровымі і адчуваць сябе абароненымі, а дзяржава вам гэта пачуццё дасць, — падкрэсліў кіраўнік раёна.



У падарунак сем'ям госці паднеслі тэлевізары і вялікія кошыкі з садавінай і прысмакамі.

Да сустрэчы з дзядулем Марозам і Снягуркай хлопцы падрыхтаваліся загадзя: вершы, музычныя кампазіцыі і шчырыя пажаданні адрасавалі яны дарослым чараўнікам.



Чаяванне з хатнімі прысмакамі, шчырыя размовы ля прыбранай елкі дапоўнілі святочную сустрэчу. Яна надоўга запомніцца і дзецям, і дарослым.