Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.08.2020

Акцыя "Сабяром дзяцей у школу"

 Фінансавая падтрымка шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям на падрыхтоўку да навучальнага года ўжо стала традыцыяй ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Не выключэннем стаў і наш Ашмянскі раён.
У рамках Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады аднаразовую матэрыяльную дапамогу на кожнага навучэнца атрымаюць шматдзетныя сем'і. Са сродкаў раённага бюджэту на гэтыя мэты выдзелена 24334,00 рублі. Выплаты здзяйсняе ўпраўленне адукацыі.
Па дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльнай дапамогі могуць звярнуцца сям'і, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі пры ўмове, што іх даход ніжэй найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 г. № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе». Падрабязную інфармацыю аб дакументах і звестках, якія прадстаўляюцца грамадзянамі пры звароце за гэтымі відамі дапамогі можна атрымаць па адрасе: г. Ашмяны, вул. Заходняя, 11, тэл. 7 66 29.
Матэрыяльную дапамогу да школы аказваюць бацькам таксама па месцы працы ў адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі.
Да акцыі далучаюцца грамадскія аб'яднанні, прафсаюзныя арганізацыі, прыватныя прадпрыемствы і фізічныя асобы.
Акцыя працягнецца да канца жніўня.