Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.02.2021

Андрэй Клышэўскі прызначаны намеснікам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта

   Андрэй Іванавіч Клышэўскі з 10 лютага 2021 года прызначаны намеснікам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта, які курыруе пытанні архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
   Андрэй Іванавіч нарадзіўся 6 верасня 1984 года ў вёсцы Антонава Ашмянскага раёна. У 2008 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у 2019-Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Пасля заканчэння універсітэта служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. З 2009 года працаваў настаўнікам інфарматыкі сярэдняй школы №1 г. Ашмяны, затым-галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы Ашмянскага райвыканкама. З 2011 і па цяперашні час працаваў старшынёй Жупранскага сельскага выканаўчага камітэта.