Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.02.2023

Ашмянскія біятланісты - зноў у прызёрах "Снежнага снайпера"

Чацвёрты год юныя біятланісты Ашмяншчыны па кіраўніцтвам трэнераў Мікалая Афанасенкі, Чэслава Ўнукевіча ўваходзяць у склад Гродзенскай вобласці і прымаюць удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У мінулыя выхадныя на Навагрудчыне на абласных спаборніцтвах біятланісты Ашмяншчыны сталі лідарамі абласной снежнай гонкі, заняўшы другое месца, а спартсмен Іван Карпеня — трэцяе месца ва ўзроставай групе 2008-2009 года нараджэння.

Тры нашы юныя спартсмены: Іван Карпеня, Дар'я Бернат, Дзмітрый Бернат-у асноўным складзе. Дзмітрый Капыш і Арсеній Тамялойць увайшлі ў запасны склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці.

Як распавёў трэнер Мікалай Афанасенка, у першы дзень спаборніцтваў у спрынтарскай гонцы з раздзельным стартам прызавое месца заняў Іван Карпеня. У другі дзень спаборніцтваў праходзілі змешаныя эстафеты ў трох узроставых групах. Найлепшага выніку сярод эстафетных чацвёрак дамагліся хлопцы старэйшай групы, у якую ўвайшлі Сафія Бернат, Дар'я Бернат, Іван Карпеня і Арсеній Стэльмах. Па ходзе лыжнай гонкі Ашмянцы фінішавалі трэцімі ўслед за хлопцамі Смаргонскага раёна, першымі ў гонцы сталі біятланісты Навагрудскага раёна. Аднак за кошт паспяховай стральбы на этапах нашы спартсмены перамясціліся на другі радок турнірнай табліцы, абыйдучы сапернікаў са Смаргоні.

Як падкрэсліў Мікалай Афанасенка, гэта першы паспяховы вынік Ашмянскай эстафетнай чацвёркі на спаборніцтвах Гродзенскай вобласці па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Нашы хлопцы ў складзе каманды Гарадзеншчыны рыхтуюцца да лютаўскім рэспубліканскіх спаборніцтваў, якія пройдуць у Міжнародным біятлонным цэнтры «Раўбічы».