Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.02.2023

Ашмянскія медыкі - у ліку лепшых

Ашмянская цэнтральная раённая бальніца прыняла ўдзел у выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

На пашыраным пасяджэнні падвялі вынікі работы дзяржаўных арганізацый аховы здароўя за мінулы год і намецілі асноўныя напрамкі дзейнасці на бягучы год.
На парадку дня былі пытанні якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг для насельніцтва рэгіёна, аснашчэнне паліклінік і бальніц сучасным абсталяваннем, шэраг іншых актуальных пытанняў.

Урач-стаматолаг-артапед Сяргей Логінаў узнагароджаны падзячным лістом старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Дыпломам II ступені ўзнагароджаны Гродзіеўскі фельчарска-акушэрскі пункт-пераможца абласнога штогадовага агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва па выніках дзейнасці ў 2022 годзе сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў Гродзенскай вобласці (загадчык Фапам — Марыя Мацуткевіч).