Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.05.2020

Ашмянскую ЦРБ наведаў Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

   22 мая Ашмянскую ЦРБ наведалі міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Каранік і начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскай вобласці Алена Кроткова, паведамляе сайт бальніцы.
   Былі наведаны структурныя падраздзяленні бальніцы, звярнулі ўвагу на дастатковую забяспечанасць медыцынскага персаналу сродкамі індывідуальнай абароны, пагутарылі з пацыентамі, надалі ўвагу лекарам і медыцынскім сёстрам. Рэзкага ўсплёску захворвання (ковида) у нас няма, гатоўнасць медыцынскага персаналу на высокім узроўні.
    Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і начальнік Гуза Алена Кроткова азнаёміліся са становішчам спраў, правялі сумесны абыход. Сур'ёзных нараканняў у адрас персаналу не паступала.