Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.02.2023

"Белкофе" радуе пакупнікоў духмянымі навінкамі

Раніца сучаснага чалавека цяжка прадставіць без кавы. Гэты духмяны напой стаў неабходным і патрэбным, бо ён дае зарад бадзёрасці і аптымізму на ўвесь наступны дзень. Навукоўцы сцвярджаюць, што водар кавы падымае настрой, дазваляе пазбавіцца ад страхаў, спрыяе павышэнню агульнага тонусу арганізма.

У нашым горадзе прыемны кававы водар можна адчуць і на вуліцы. ААТ "Белкофе" - паспяховае прадпрыемства ў нашым раёне, якое вырабляе кававыя напоі і Спецыі. Шырокі асартымент прадукцыі здзіўляе і дзівіць. Аднак прадпрыемства не стаіць на месцы і пастаянна знаходзіцца ў пошуку новых рашэнняў.

Зусім нядаўна на прадпрыемстве сталі выпускацца новыя віды кававых напояў. Хуткарастваральныя кававыя напоі "Ранішні" і "Бадзёрасць" радуюць пакупнікоў прыемным густам і эстэтычным знешнім выглядам. Таццяна Гелай, начальнік вытворчасці, адзначае, што ўпакоўцы надаецца асаблівае значэнне. Тут спрацоўвае агульнавядомае правіла-сустракаюць па адзежцы. Фасуюцца напоі ў кампактныя пакеты, абсталяваныя спецыяльнай зашпількай. Дзякуючы гэтаму прадукт доўгі час захоўвае водар і не ўтварае камячкоў. Трэба адзначыць, што напоі падыходзяць для школьнікаў. "Ранішні" не ўтрымлівае кафеіну, а ў яго складзе толькі натуральныя кампаненты.

Ёсць добрая навіна для аматараў гарачага капучына і латте. Нядаўна хуткарастваральныя напоі з'явіліся на паліцах крам. У кожнай ўпакоўцы змяшчаецца 10 пакуначкаў. Напой просты ў прыгатаванні: змесціва пакета дастаткова высыпаць у кубак і заліць гарачай кіпячонай вадой.

Прыемныя моманты чакаюць і аматараў глінтвейну. Духмяная заправа з карыцай, імбірам, гваздзіком і цэдрай апельсіна надасць напою асаблівы смак. Для прыхільнікаў «вострых адчуванняў» распрацавана серыя бессалявых прыправаў, якая ўключае «Універсальную», «Духмяную», «Беларускую», прыправы «Для свініны» і «Для курыцы». Серыя была распрацавана па ўласнай рэцэптуры ў сувязі з ростам цікавасці пакупнікоў да прыправамі без солі. Не кожны чалавек па стану здароўя можа ўжываць вялікая колькасць солі. Прыправы на дадзены момант карыстаюцца вялікай папулярнасцю.

Прадукцыя ААТ "Белкофе" пастаўляецца на склады буйных гарадоў. Духмяныя навінкі можна знайсці і на паліцах некаторых магазінаў нашага горада.