Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.01.2023

Дыялогавая пляцоўка з намеснікам міністра адукацыі прайшла ў СШ № 3

Аб чым мараць сучасныя выпускнікі? Чаго чакаць ад цэнтралізаванага экзамену? У чым перавага мэтавага напрамкі? Ці варта звязваць сваё жыццё з педагагічнай прафесіяй? На ўсе гэтыя і многія іншыя пытанні былі дадзены адказы ў працэсе дыялогу будучых выпускнікоў з намеснікам міністра адукацыі Аляксандрам Уладзіміравічам Кадлубай.

У гэтым годзе былі ўведзеныя пэўныя новаўвядзенні. Яны закранулі выніковую атэстацыю: тэставанне зменіць цэнтралізаваны экзамен, абавязковай стане характарыстыка, пэўныя бонусы пры паступленні будуць чакаць удзельнікаў прадметнай алімпіяды. Аляксандр Уладзіміравіч падкрэсліў, што хлопцы не павінны баяцца змяненняў – усе новаўвядзенні накіраваны на дапамогу выпускнікам. У ходзе размовы абмеркавалі перавагі мэтавага накіравання, пагаварылі аб запатрабаваных прафесіях.

Асоба Аляксандра Уладзіміравіча зацікавіла старшакласнікаў, таму многія пытанні тычыліся яго сям'і, захапленняў, распарадку дня. Намеснік міністра стараўся даць вычарпальны і разгорнуты адказ кожнаму. Ён пажадаў падлеткам правільна вызначыцца з далейшай прафесіяй і ісці за сваёй марай. Пасля заканчэння мерапрыемства хлопцы мелі магчымасць у нязмушанай абстаноўцы пагутарыць з Аляксандрам Кадлубаем і зрабіць сумеснае фота.

Цімафей Гудэбскі:

- Сустрэча з Аляксандрам Уладзіміравічам дапамагла па-іншаму паглядзець на розныя пытанні. Сваё жыццё я збіраюся звязаць з педагогікай, мяне прыцягвае хімія і біялогія. Многія лічаць педагагічную прафесію не вельмі прэстыжнай. Намеснік міністра развеяў гэты міф, бо ён, атрымаўшы педагагічную адукацыю, змог дасягнуць сур'ёзных вяршыняў. Сустрэча матывавала працаваць на вынік і ісці за сваёй мэтай.

Дар'я Свірская:

- Я праходжу Дыстанцыйнае навучанне ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Сёння ў працэсе размовы намеснік міністра закрануў гэтую тэму: расказаў пра перавагі пры паступленні для тых, хто там займаецца. Планую паступаць у БНТУ. Спадзяюся, што ў мяне ўсё атрымаецца.

Аляксей Стануль:

- Аляксандр Уладзіміравіч сёння адзначыў, што кожны чалавек павінен ісці за сваім прызваннем. З гэтым сцвярджэннем цяжка не пагадзіцца, бо чалавек можа здабыць сапраўднае шчасце толькі тады, калі займаецца любімай справай. З ранніх гадоў я захапляюся дакладнымі навукамі, мяне прыцягвае матэматыка. Сваё жыццё планую звязаць з эканамічнай сферай. Пасля сённяшняй сустрэчы мы ўсе здабылі вялікую ўпэўненасць у сваіх сілах, а будучыя выпрабаванні перасталі нам здавацца непад'ёмнымі.