Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.03.2020

Дырэктар Гальшанскай школы мастацтваў прыняла ўдзел ва ўрачыстым прыёме ў губернатара

   25 жанчын Гродзеншчыны з усіх куткоў Панямоння прынялі ўдзел ва ўрачыстым прыёме старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова з нагоды святкавання 8 Сакавіка. Сярод іх дырэктар Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Віктараўна Ялфімава.
    Поспех Наталлі Ялфімавай - у дасягненнях вучняў дзіцячай школы мастацтваў, якую яна ўзначальвае: за апошнія пяць гадоў 18 навучэнцаў адзначаны спецфондам Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. А саму школу дзякуючы фестывалю "вясёлы Жужа", які тут праводзіцца і збірае штогод каля 600 удзельнікаў, ведаюць ва ўсёй Беларусі.
Аліна Санюк.