Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.01.2023

"Дзеці Эйнштэйна" наведалі Гальшаны

Другі дзень "Зорнага паходу" пачаўся з ускладання кветак да помніка ў гарадскім парку. Студэнты разам са сваімі педагогамі хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто загінуў, абараняючы сваю краіну.

Далей "Зорны дэсант" высадзіўся ў Гальшанах. Месца, абвеянае легендамі, прыцягнула ўвагу маладых людзей. У школьным народным музеі ім. Э. С. Корзуна студэнтаў чакала невялікая экскурсія, дзякуючы якой маладыя людзі даведаліся шмат новага аб Гальшанах, гісторыі мястэчка і знакамітых людзях. Для школьнікаў "Дзеці Эйнштэйна" падрыхтавалі насычаную канцэртную праграму, а пасля разам з вучнямі прынялі ўдзел у спартландыі. Безумоўна, не абышлося без наведвання замка, які па праву з'яўляецца жамчужынай мястэчка.