Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.05.2020

Гісторыя вялікага подзвігу ў музейных квэстаў

   75 гадоў прайшло з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, але ў стагоддзях будуць ззяць несмяротныя подзвігі воінаў. Помнікі і абеліскі савецкім воінам і партызанам стаяць у сотнях гарадоў і вёсак Беларусі, у тым ліку і на Ашмяншчыне.
   Для жыхароў нашага раёна вайна не проста гісторыя-гэта памяць аб мінулым, аб вялікіх ахвярах і стратах, аб мужнасці і гераізме тых, хто прайшоў агністымі дарогамі, тых, хто ваяваў у партызанскіх атрадах і працаваў ля завадскіх станкоў. Гэтая памяць павінна жыць вечна, як падзяка за ўсё, што мы маем: жыццё, незалежнасць і свабоду.
   Нямала мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі прайшло да Дня Перамогі. Адным з іх стаў абласны конкурс адукацыйных музейных квэстаў «Хроніка Вялікай Перамогі».
   Хлопцы з 9 " А " класа СШ №2 Крысціна Спецыян, Іван Лобан і Маргарыта Трутка пад кіраўніцтвам настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства Інэсы Барысевіч і Алены Апанель сабралі багаты матэрыял і правялі Музейны квэст-экскурсію «Вайна на вуліцах горада».
   Навучэнцы Граўжышкоўскага КПК разам са сваім настаўнікам гісторыі Аляксеем Акінча правялі квэст-гульню "Хроніка Вялікай Перамогі". Хлопцы адказалі на пытанні віктарыны аб Вялікай Айчыннай вайне, а з фрагментаў малюнка сабралі адзіную карціну пра вайну.
   Ашмянскі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (аддзел турызму і краязнаўства) аформіў квэст-гульню «Паклонімся вялікім тым гадам» у форме прэзентацыі. Сабраны матэрыял па помніках загінуўшым воінам Ашмяншчыны. У адным з этапаў гульні хлопцам прапануецца праслухаць песні на ваенную тэматыку і запісаць іх назвы.
   Цікавую квэст-гульню "Святое Слова-памяць" прадставіла кіраўнік школьнага музея СШ №3 Людміла Багдановіч. У аснову матэрыялу легла перапіска навучэнцаў школы 1975 года, створаны памятны альбом, прысвечаны тады яшчэ 40-годдзю Вялікай Айчыннай вайны. Не менш цікавым былі матэрыялы з фотаздымкамі і падрабязным апісаннем салдацкага абмундзіравання.
   У квэст-уроку "Землякі ў гады Вялікай Айчыннай вайны", распрацаваным настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Таццянай Перкаўскай з Навасёлкаўскага КПК, выкарыстаны сабраны матэрыял пра герояў-землякоў, інтэрв'ю з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Станіславам Юльянавічам Бралкоўскім.
   Пераможцы прадставяць наш раён у абласным этапе конкурсу.

Міраслава Івашкі, загадчык аддзела турызму і краязнаўства Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі