Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.10.2020

Калектыў Ашмянскага дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 28 адзначыў сваё 50-годдзе

   Калектыў Ашмянскага дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 28 ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст №6" адзначыў сваё 50-годдзе. На святочным вечары прысутнічалі ветэраны і работнікі працоўнага калектыву, партнёры і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, калегі і госці.
    Генеральны дырэктар трэста Доўгань Васіль выказаў словы падзякі за працу і ўручыў ганаровыя граматы. Іх удастоеныя галоўны інжынер Пётр Гудэбскі, прараб Аляксандр Гушчэня, Дыспетчар Святлана Лісоўская, машыніст аўтакрана Антон Барташэвіч, машыніст бульдозера Дзмітрый Пілецкі, машыніст укладчыка асфальтабетону Аляксандр Ярмаковіч.
   З прывітальным адрасам да работнікаў арганізацыі звярнуўся старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын. Кіраўнік раёна адзначыў важнасць і неабходнасць працы дарожнікаў-будаўнікоў, дзякуючы якім ствараецца камфорт перамяшчэння па аўтамагістралях, не толькі скарачаецца адлегласць паміж населенымі пунктамі і гарадамі, але і павышаецца эканамічнае, сацыяльна-культурнае развіццё раёна, вобласці, Рэспублікі.
   Ганаровымі граматамі Ашмянскага райвыканкама за шматгадовую працу і высокае прафесійнае майстэрства ўзнагароджаныя Юрый Міхневіч, кіроўца пагрузчыка, Тэрэса Максімава, начальнік аддзела кантролю якасці.
   Залаты фонд любой арганізацыі, безумоўна, ветэраны. Іх на ўрачыстым вечары было шмат. У знак падзякі за працу і прафесійнае майстэрства апладысменты гучалі на адрас былых работнікаў Яўгена Анохіна, Віктара Мікішкі, Браніслава Чаплінскага, Лідзіі Яцковай, Ядвігі Багуслаўскай, Вячаслава Дробыша, Мечыслава Тарашкевіча, Андрэя і Людмілы Сімончык, Уладзіміра Супрановіча, Рамуальды Папчанкі, Вікенція Шукеловіча і інш.
   Да цырымоніі ўшанавання далучыліся прафсаюзы. Старшыня прафкама аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст №6" Марына Шклярык павіншавала работнікаў арганізацыі і падкрэсліла значнасць працоўных дынастый, якія шмат гадоў працуюць у дарожна-будаўнічай галіне. Прафсаюзнымі ўзнагародамі адзначана праца сямейных дынастый Казіміра і Станіслава Сінкевічаў, Віктара і Аляксандра Фёдаравічаў, Віктара і Аляксандра Лакуціеўскіх, Станіслава і Аляксандра завадскіх, Віктара і Кацярыны Белавус, сем'яў Лісоўскіх, Шмат.
    Марына Шклярык падкрэсліла заслугу прафсаюзных актывістаў, якія імкнуцца, каб прафкам цвёрда стаяў на абароне сацыяльна-працоўных інтарэсаў сваіх работнікаў. У гэтым немалая заслуга і саміх работнікаў. Ганаровай граматай прафкама ўзнагароджаны Алена Марцінкевіч, Алена Шмат, Міраслава Асінская. Цырымонію ўзнагароджання прадоўжыў Юрый Карповіч, старшыня Ашмянскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў. Ён уручыў узнагароды Жанне Звановай, Сяргею Міцкевіч, Віктару Пабядзінскаму.
    Павіншаваў калектыў і ўручыў узнагароды вялікай групе работнікаў дырэктар арганізацыі Дзмітрый Шмат. Сярод іх-галоўны бухгалтар Алена Ножка, прараб Іван Дубіна, машыніст катка Міхаіл Хацілоўскі, машыністы Віктар Фёдаравіч, Франц Івашкевіч, токар Іван Варановіч, варшчык бітуму Станіслаў Завадскі, кіроўца аўтамабіля Станіслаў Рындзянок, кіроўца пагрузчыка Казімір Сінкевіч.
    Для работнікаў дарожна-будаўнічай арганізацыі адбылася канцэртная праграма, падрыхтаваная работнікамі культуры.

Ашмянскі Веснік