Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.12.2022

 Маленькіх пацыентаў Ашмянскай ЦРБ павіншавалі з Новым годам

Калядныя і навагоднія святы - самыя светлыя і добрыя. Асабліва іх чакаюць дзеці. Аднак не ва ўсіх ёсць магчымасць сустрэць Новы год у сямейным коле. Многія хлопцы па шэрагу прычын вымушаны сустракаць святы ў бальнічных умовах.




У рамках акцыі «Нашы дзеці» спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама сумесна з членамі Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў наведалі дзіцячае аддзяленне Ашмянскай ЦРБ, каб павіншаваць маленькіх пацыентаў. Карагоды, навагоднія вершы, падарункі-усё гэта чакала хлопцаў. Госці змаглі падарыць дзецям добры настрой, а гэта, несумненна, паскорыць іх выздараўленне.