Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.05.2020

На Ашмяншчыне прайшла эстафета ад помніка да помніка " ніхто не забыты, нішто не забыта»

   Сёння ў Ашмянскім раёне прайшла традыцыйная эстафета ад помніка да помніка "ніхто не забыты, нішто не забыта", прысвечаная 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
   Пакланіцца подзвігу тых, хто адстаяў мір і свабоду, ускласці кветкі да помнікаў загінуўшым землякам адправіліся прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь.
   Удзельнікі эстафеты, якая стартавала на галоўнай плошчы горада, раз'ехаліся па шасці маршрутах, якія сімвалічна аб'ядналі ўсіх жыхароў раёна. Старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын пабываў у аграгарадках Кракоўка і Жупраны.
   Кіраўнік раёна павіншаваў прысутных з надыходзячым святам і нагадаў аб нашым свяшчэнным абавязку — шанаваць памяць герояў, дапамагаць ветэранам, дзякуючы якім мы жывём у незалежнай дзяржаве.
   Дарэчы, данінай памяці стала ў гэты дзень адкрыццё ў Кракоўцы новага помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
   І хоць прайшло ўжо 75 гадоў з таго часу, калі ўпершыню прагучала святое слова перамога, ва ўдзельнікаў мітынгу на вачах зноў блішчалі слёзы-страты той вайны зачапілі кожную сям'ю і да гэтага часу адклікаюцца болем у сэрцы.
   Па кірунку Навасёлкі-Баруны ў гэты дзень адправіліся таксама ўдзельнікі велапрабегу-прадстаўнікі фізкультурна-спартыўнага клуба, першасных прафсаюзных арганізацый, РК ГА БРСМ, раённых аб'яднанняў «Беларускі саюз жанчын» і «Белая Русь».
   Ушанаваць памяць тых, хто не вярнуўся з поля бою сабраліся прадстаўнікі сельскіх Саветаў, актыў сельгаспрадпрыемстваў раёна, жыхары мясцовых вёсак. Пасля хвіліны маўчання ў рамках акцыі "Беларусь памятае" ўдзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі.

"Ашмянскі Веснік"