Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.05.2020

На Ашмяншчыне працягваецца рэспубліканская акцыя "Салдаты Перамогі»

   І хоць сёлета ў сілу зразумелых прычын ветэраны Вялікай Айчыннай вайны не прымалі ўдзелу ва ўрачыстым мітынгу, 75-ы Дзень Перамогі запомніцца ім яркімі віншаваннямі.
   У рамках рэспубліканскай акцыі "Салдаты Перамогі" ветэранаў віншуюць работнікі культуры і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, школьнікі, моладзь. Песні ваенных гадоў, вершы і шчырыя словы падзякі гучаць пад вокнамі ветэранаў.
   Так, пляцоўка ля шматкватэрнага дома па вуліцы Школьнай ператварылася ў імправізаваную сцэну. Браніслаў Іванавіч Шагідзевіч з радасцю апладзіраваў выканаўцам "Смуглянкі" і "Дня Перамогі" і прымаў кветкі, перададзеныя яму праз сваякоў.

"Ашмянскі Веснік"