Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.05.2020

Падведзены вынікі інтэрнэт-праекту " #История#Память#Будущее.by»

   У вобласці ажыццёўлены маштабны, змястоўны інтэрактыўны праект з выкарыстаннем інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій, арганізатарамі якога выступілі ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі", ДУА "Гімназія №1 г. Дзятлава" і УА " Гродзенскі Каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну».
   На працягу 4-х месяцаў праца над інтэрнэт-праектам "#История#Память#Будущее.by", прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, аб'яднала больш за 600 навучэнцаў і педагогаў школ, гімназій, каледжаў і прафесійных ліцэяў, паведамляецца на сайце Галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.
   Па выніках праекта на сайце "#История#Память#Будущее.by " размешчана 478 даследчых і творчых работ, якія могуць быць выкарыстаны педагогамі на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці.
   Дзякуй усім удзельнікам праекта за актыўную працу на пляцоўках, за праяўленыя энтузіязм, эрудыцыю, навуковы і творчы падыход, тэхнічныя ўменні!
   Віншуем каманду "Перамога" УА "Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж", кіраўнік Астрамовіч Яўген Зянонавіч — педагог-арганізатар, - 130 балаў, які заняў дыпломам 3 ступені!!!