Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.04.2020

Прафсаюзная арганізацыя Ашмянскай школы мастацтваў прызнана лепшай у Рэспубліцы

   Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі і спорту Таццяна Чэрская адзначае, што Ашмянская школа мастацтваў, у якой яна працуе, не адзін год жыве пад дэвізам: "прафсаюз-калектыў. Калектыў-гэта сіла. Будзем разам тварыць. Станем разам адзіныя!»
   У Дружным творчым калектыве ўсё робіцца разам. Адсюль зыходзяць і высокія вынікі ў працы, дасягненні настаўнікаў і іх выхаванцаў. Некалькі гадоў запар першасная прафсаюзная арганізацыя школы становіцца лепшай сярод пярвічак свайго райкама. Менавіта таму яна была вылучана для ўдзелу ў Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую першасную прафсаюзную арганізацыю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
   Дзейнасць пяршоўкі была прадстаўлена ў выглядзе прыгожа аформленай кнігі, на старонках якой распавядаецца аб асноўных формах і метадах працы прафсаюзнай арганізацыі, прыведзены статыстычныя дадзеныя аб працы прафкама. Шмат увагі адводзіцца навучанню актыву, пытанням аховы працы, працы з ветэранамі і моладдзю. Фотаздымкі, прадстаўленыя ў кнізе, ілюструюць важныя моманты жыцця прафсаюзнай арганізацыі: сходы, удзел у працоўных акцыях, канцэрты, конкурсы, прафесійныя святы, спартыўныя мерапрыемствы, экскурсіі.
   Па выніках агляду-конкурсу першасная прафсаюзная арганізацыя школы прызнана лепшай. Старшыня прафкама Галіна Крыніцкая ўпэўненая, што галоўным складнікам гэтага поспеху з'яўляецца калектыў, у якім пануе атмасфера згуртаванасці, узаемапавагі і разумення. Адміністрацыя школы робіць усё неабходнае для падтрымання належнага псіхалагічнага мікраклімату, дапамагае кожнаму работніку максімальна раскрыць свае таленты і магчымасці.

Аліна САНЮК.