Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.02.2023

Прафсаюзны прававы прыём грамадзян прайшоў у Ашмянскім раёне

Прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Дзмітрый бязмен правёў прававы прыём грамадзян у калектыве ДЭУ-57. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч і памочнік пракурора Ашмянскага раёна Алеся Леўшунова: сумесная праца дазваляе найбольш аператыўна рэагаваць і вырашаць праблемы, з якімі прыходзяць людзі.

Так як прыём ажыццяўляўся ў рамках дня прававой асветы, Дзмітрый бязмен растлумачыў ахоўную функцыю прафсаюзаў пры спыненні працоўных адносін.

46 Працоўнага кодэкса, акцэнтаваўшы ўвагу на выпадкі, калі скасаванне працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка можа праводзіцца толькі з папярэдняй згоды прафсаюза.

У дадатак да гэтай тэмы памочнік пракурора Алеся Леўшунова адзначыла, што ад самога работніка шмат у чым залежыць, як яго будзе абараняць прафсаюз.

- На жаль, у многіх з нас склалася не вельмі давернае стаўленне да прафсаюзаў, а па-другое, мы не цікавімся нормамі, замацаванымі ў калектыўнай дамове нашай арганізацыі. Першы, да каго мы павінны звярнуцца ў выпадку працоўных спрэчак, – гэта прафсаюз, — падкрэсліла Алеся Мікалаеўна.

Памочнік пракурора адзначыла, што за мінулы год у судзе Ашмянскага раёна было разгледжана 10 грамадзянскіх спраў па працоўных спрэчках. Дзевяць з іх тычыліся пытанняў канчатковага разліку пры звальненні, адзін – нязгоды з прынятым наймальнікам рашэннем аб звальненні. Суд прыняў рашэнне ў карысць работніка, так як пры звальненьні не былі ўлічаны нормы раённага пагаднення, якія маюць абавязковую юрыдычную сілу. У дадзеным выпадку наймальнік не ўзгадніў звальненне з прафсаюзам.

Работнікі дарожнай арганізацыі звярнуліся да прафсаюзнаму юрысту за растлумачэннем пытанняў, якія тычацца раз'язнога характару работы, а таксама працягласці працоўнага часу ў змену пры звышурочнай працы. Цікавіліся члены калектыву парадкам накладання дысцыплінарнай адказнасці і абавязкамі, ускладзенымі на работніка па працоўным дагаворы.