Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.01.2023

 Прызначаны новы кіраўнік дзяржаўнай установай "Ашмянскі раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў"

Язэль Ганна Міхайлаўна прызначаная кіраўніком дзяржаўнай установай "Ашмянскі раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў".

Ганна Міхайлаўна нарадзілася 7 лютага 1986 года ў горадзе Ашмяны. У 2005 годзе скончыла Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, у 2009 — прыватная ўстанова адукацыі «БІП-Інстытут правазнаўства». Працоўны шлях пачынала ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве імя Кляцкова. Працавала судовым выканаўцам аддзела прымусовага выканання Ашмянскага раёна ўпраўлення прымусовага выканання Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. З 2016 года працавала ў Ашмянскім міжраённым аддзеле ўпраўлення па Гродзенскай вобласці Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: вядучым спецыялістам, затым — намеснікам начальніка, начальнікам.