Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.02.2021

Сяргей Жылік: "Захаванне культурных каштоўнасцяў-гэта базіс, які спрыяе яднанню народа"

   Сяргей Жылік, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, метадыст раённага цэнтра культуры: "Захаванне культурных каштоўнасцяў-гэта базіс, які спрыяе яднанню народа"
   - Для мяне ў выступе кіраўніка дзяржавы ў першую чаргу важныя былі моманты, якія тычацца пытанняў захавання нашай гісторыка-культурнай спадчыны. Прэзідэнт зрабіў акцэнт на тым, што новыя пакаленні беларусаў павінны памятаць і ведаць свае духоўныя і культурныя вытокі. І я ў сваёй прафесіі бачу, што менавіта захаванне духоўных, культурных каштоўнасцяў-гэта базіс, які спрыяе яднанню народа, умацаванню дзяржаўнасці. Сёння і літаратура, і музыка, і прыклады калектыўнай памяці, якія захаваныя ў аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны, і ёсць тыя непераходныя каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць нацыю, робяць яе мацней.
   Каб ведаць і памятаць свае вытокі, нам трэба сур'ёзна і напружана працаваць. Прэзідэнт адзначыў, што і ў гэтай пяцігодцы будзе актыўна весціся праца па аднаўленні шэрагу архітэктурных жамчужын Беларусі, а гэта значыць, што і Гальшанскі замак чакаюць далейшыя пазітыўныя змены. За апошнія тры гады пры падтрымцы дзяржавы шмат зроблена па рэканструкцыі ўнікальнага гісторыка-культурнага брэнда нашага раёна. Замкавы комплекс набывае другое жыццё і становіцца ўнікальным турыстычным аб'ектам на карце Ашмяншчыны. Нам будзе што пакінуць новым пакаленням ашмянцаў, якія, спадзяюся, стануць годнымі захавальнікамі культурнага кода нашай нацыі.