Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.01.2021

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка правёў прыём грамадзян у Ашмянах

   Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка правёў у Ашмянах прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.
   Шматдзетная мама, якая звярнулася на асабісты прыём, цікавілася, якія перспектывы будаўніцтва ў райцэнтры новага дзіцячага садка. Як растлумачыў прысутны на прыёме грамадзян старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын, усяго ў раёне пражывае каля 3500 дашкольнікаў. У горадзе для іх функцыянуе 6 дзіцячых садкоў, некаторая напружанасць была знятая з уводам ясляў-садка №3, на рэканструкцыю якога накіравана больш за 5 мільёнаў рублёў.
   Аднак у маладым мікрараёне, які будуецца па вуліцы Барунскай, пагадзіўся кіраўнік раёна, дашкольнай установы адукацыі не хапае. Цяпер там пражываюць 1092 дзіцяці, з іх 367-ва ўзросце ад 0 да 3 гадоў. На чэргі ў дашкольныя ўстановы ў раёне ў гэтым годзе знаходзяцца 105 чалавек, да 2023 годзе па прагнозах гэта колькасць вырасце да 130 чалавек. Праблема з забеспячэннем месцамі ў дашкольных установах можа абвастрыцца.
   Каб яе прадухіліць, ужо сёння робяцца неабходныя крокі. Па генплане забудовы мікрараёна, паведаміў Уладзіслаў Уладзіміравіч, прадугледжана будаўніцтва дзіцячага садка на 190 месцаў. Для вырабу праекта спатрэбіцца каля 600 тысяч рублёў. Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка пагадзіўся з неабходнасцю будаўніцтва дашкольнай установы ў маладым мікрараёне.
   У ліку пытанняў, якія хвалявалі грамадзянку, якая звярнулася на прыём, — пашырэнне магчымасці выкарыстання сямейнага капіталу, у тым ліку і на куплю аўтамабіля, а таксама будаўніцтва спартыўных пляцовак для дзяцей, у якім, запэўніла шматдзетная мама, гатовыя прыняць удзел і жыхары іх шматкватэрнага дома.
   - Дзяржаўна-прыватнае партнёрства, несумненна, важны механізм добраўпарадкавання і стварэння камфортных умоў для пражывання грамадзян, — адзначыў Анатоль Андрэевіч і падзякаваў жанчыну за яе актыўную пазіцыю.
   Будаўніцтва ж у мікрараёне па вуліцы Барунскай міні-футбольнай пляцоўкі запланавана ў бягучым годзе ў рамках сацыяльнага праекта "Bonfesto-дзецям". Зрэшты, поле для дзейнасці актыўных бацькоў, якія жадаюць паўдзельнічаць у стварэнні ўмоў для вольнага часу дзяцей, заўсёды знойдзецца.
   Значную жыллёвую праблему падняла падчас званка на прамую лінію жыхарка дома 38 па вуліцы Савецкай. Яе хвалявала, калі ж іх дом 1957 года пабудовы дачакаецца капітальнага рамонту. У ліку яе аргументаў-правядзенне падобных рамонтаў у больш маладых дамах. Аднак, як растлумачылі спецыялісты, пры планаванні капітальнага рамонту ўлічваецца не толькі год пабудовы і папярэдняга рамонту, але і стан дома.
   Усе пытанні, узнятыя грамадзянамі падчас прыёму грамадзян і прамой лініі, узятыя на кантроль і накіраваны для рэагавання ў адпаведныя інстанцыі.

Ашмянскі Веснік