Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.03.2023

У аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама - другое месца ў вобласці

Па выніках калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама высокімі ўзнагародамі адзначаны Ашмянцы.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама заняў 2 месца ў рэйтынгу другой групы раёнаў па арганізацыі ідэалагічнай работы ў 2022 годзе.

Начальнік аддзела Вольга Шыдлоўская таксама атрымала падзяку абласнога камітэта БРСМ - за стварэнне ўмоў для рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Гродзенскай вобласці, падтрымку праграм і праектаў ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».