Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.09.2020

У Ашмянскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт "Мая сінявокая Радзіма"

   Вакальныя і інструментальныя кампазіцыі былі прысвечаны сінявокай Беларусі, малой радзіме і любімаму гораду. Сапраўды, дзе б мы не знаходзіліся - у сваім горадзе ці за мяжой, у сэрцы кожнага з нас жыве любоў да роднай зямлі…
   На сцэне-яркія і таленавітыя настаўнікі школы мастацтваў. Гледачы сустракалі гучнымі апладысментамі выступлення Віталя Юрэвіча, Кацярыны Мандрык, Таццяны Каралёвай, Ангеліны Юхевіч, надзеі Мухо, Анастасіі Пясецкай, Аляксандра Жукоўскага і народнага інструментальнага ансамбля «добры настрой».