Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.04.2020

У Ашмянскім раёне адбылося Юбілейнае ўручэнне медалёў да 75-годдзя Вялікай Перамогі

   У Ашмянскім раёне на мінулым тыдні ўручаны юбілейныя медалі "75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў" ветэранам і былым вязням фашысцкіх лагераў.
   Дзень Перамогі сёлета адзначаць шасцёра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны-Станіслаў Юльяновіч Бралкоўскі, Казімір Іванавіч Заблоцкі, Уладзімір Уладзіміравіч Лашкевіч, Таццяна Сцяпанаўна Мягкова, Эдуард Антонавіч Сарока, Браніслаў Іванавіч Шагідзевіч і пяцёра былых вязняў фашысцкіх лагераў-Таццяна Фёдараўна Алекберава, Васіль Кірылавіч Жаўняк, Уладзімір Міхайлавіч Лошкоўскі, Марыя Ягораўна Селядцова, Міхаіл Аляксандравіч Ханеня.
   Па традыцыі напярэдадні Дня Перамогі ветэранаў і былых вязняў фашысцкіх лагераў павіншавалі прадстаўнікі ваеннага камісарыята, раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета ветэранаў, аб'яднання прафсаюзаў, прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу, работнікаў адукацыі і навукі, РК ГА БРСМ, ГА «Белая Русь».
   Разам з медалямі і падарункамі ветэраны і былыя вязні фашысцкіх лагераў прымалі падзякі за ўклад, які яны ўнеслі ў перамогу над фашысцкай Германіяй.

Ігар Місюкевіч, ваенны камісар Ашмянскага раёна, падпалкоўнік.