Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.03.2020

У Ашмянскім раёне атрымаць пенсію і аплаціць ЖКП можна дома

    З мэтай стварэння дадатковай абароны ад распаўсюджвання вірусных інфекцый для пажылых людзей і асоб з хранічнымі захворваннямі, вы можаце звярнуцца ў Ашмянскі вузел паштовай сувязі Смаргонскага РУПС па тэлефонах: 75615, 75616, 75617 для арганізацыі выплаты пенсіі (дапамогі) паштальёнам на хаце.
    Акрамя таго, заяўку на выплату пенсіі (дапамогі) дома Вы можаце падаць праз кантакт-цэнтр РУП "Белпошта" па тэлефоне-154.
   Адначасова з атрыманнем пенсіі (дапамогі) на хаце Вы можаце ажыццявіць аплату камунальных плацяжоў, адпраўку паштовых адпраўленняў, выпіску друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.