Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.01.2023

 У Гродне стартаваў абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па прадметах

9 студзеня 15 адораных дзяцей з Ашмянскага раёна адправіліся ў Гродна, каб прыняць удзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Яны ўжо паказалі высокія вынікі ў раёне. Для некаторых гэта першы вопыт, хтосьці прымае ўдзел у прадметным спаборніцтве паўторна. Кожны ўдзельнік прайшоў добрую падрыхтоўку і, напэўна, вынікі не прымусяць сябе чакаць. Жадаем поспеху нашым хлопцам!