Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.12.2020

У прыярытэце-сацыяльная сфера. Зацверджаны праект бюджэту Ашмянскага райна на 2021 год

   Прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця і праект бюджэту Ашмяншчыны на 2021 год зацверджаны на сумесным пасяджэнні Ашмянскага райвыканкама і сесіі Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў. Удзел у рабоце пасяджэння прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Маркевіч.
   З мэтавымі паказчыкамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Ашмянскага раёна на 2021 год азнаёміла Алена Саўрыновіч, начальнік аддзела эканомікі Ашмянскага райвыканкама. Яна падрабязна спынілася на задачах, якія стаяць перад галінамі, прамысловымі прадпрыемствамі, сельгасарганізацыямі, суб'ектамі гаспадарання.
   Адзначалася, што вектар развіцця раёна застаецца нязменным-павелічэнне тэмпаў росту валавой прадукцыі, знешнегандлёвага сальда, таварнай і геаграфічнай дыверсіфікацыя экспарту і яго рост, паступлення валютнай выручкі, а таксама будаўніцтва жылля, рэалізацыя інвестпраектаў, прыцягненне інвестыцый, стварэнне новых вытворчасцяў, адкрыццё новых працоўных месцаў, рост заработнай платы, выкананне мэтавых сацыяльных дзяржаўных праграм і сацыяльных стандартаў.
   Праект раённага бюджэту на 2021 год прадставіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Людміла Мардас. У прыярытэце-сацыяльная сфера. Прагназуецца рост заработнай платы. Амаль ва ўсіх сацыяльна значных сферах будзе назірацца дынаміка яе паступальнага росту.
   Старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын падзякаваў працаўнікам Ашмяншчыне, якія адказна, захоўваючы вытрымку і сацыяльную адказнасць, працавалі ў 2020 годзе. Ён адзначыў, што адыходзячы год быў няпростым, але, нягледзячы на цяжкасці, на Ашмяншчыне захоўваецца добрая дынаміка па многіх параметрах развіцця. Падкрэслівалася, што важна даваць не проста аб'ёмныя паказчыкі, але і быць эфектыўнымі ў дзейнасці. Любое інвеставанне павінна быць дэталёва пралічаным і разумным. Сацыяльныя выдаткі бюджэту-гэта ўкладанні ў чалавека. Відавочна, што рэалізацыя шэрагу сацыяльных праектаў на Ашмяншчыне стане прыкладам эфектыўнага выкарыстання часу, рэсурсаў, умення працаваць з людзьмі. Прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця, на думку кіраўніка раёна, рэалістычны і выканаем. Намечаныя планы і прынятыя абавязацельствы ва ўсіх галінах гаспадарання дазволяць шукаць эфектыўныя спосабы вырашэння задач і вызначаць пункты росту.

АВ