Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.02.2021

Уладзіслаў Гершгорын: "Аб'яднаўшы намаганні, мы зможам дасягнуць значных вынікаў"

   Зусім хутка пачне сваю працу шостае Усебеларускі народны сход – агульнанацыянальны форум, які дасць магчымасць прааналізаваць дасягненні Беларусі за апошнія гады, абмеркаваць узніклыя праблемы, намеціць шляхі развіцця нашай дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў. Сваімі чаканнямі ад працы форуму з намі падзяліўся дэлегат сходу, старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Уладзіміравіч Гершгорын:
   - Гэты форум з'яўляецца важнай падзеяй не толькі для 2021 года, але і ў цэлым для гісторыі Беларусі і яе народа. Ён закліканы вызначыць стратэгію нашай дзяржавы на будучую пяцігодку, стаць дадатковым імпульсам для развіцця нашай краіны.
   Падчас правядзення раённых дыялогавых пляцовак ішло актыўнае абмеркаванне надзённых праблем з рознымі групамі насельніцтва: пажылымі грамадзянамі, моладдзю, прадстаўнікамі сацыяльнай сферы, бізнес-супольнасці. Якія паступілі канструктыўныя прапановы па паляпшэнню сацыяльна-эканамічных паказчыкаў жыцця раёна і грамадства ў цэлым, безумоўна, стануць прыярытэтам далейшага развіцця. Упэўнены, што пацверджанне гэтаму мы пачуем на Усебеларускім народным сходзе.
   Ужо зараз станоўча вырашаюцца пытанні, звязаныя з умацаваннем дэмаграфічнага патэнцыялу раёна. І ў гэтым вызначальную ролю адыгрывае эфектыўная дзяржаўная палітыка, накіраваная на падтрыманне прэстыжу сямейных каштоўнасцяў.  Прыемна адзначаць, што расце колькасць шматдзетных сем'яў: толькі за апошнія 5 гадоў у нашым раёне стала на 110 такіх сем'яў больш. Людзі не баяцца станавіцца шматдзетнымі бацькамі, бо адчуваюць надзейную падтрымку. У рамках развіцця дадзенай стратэгіі сучасны выгляд здабылі фасады СШ № 1 г. Ашмяны імя М. М. Гружэўскага і Мураванаашмянкоўскага КПК. сёлета капітальны рамонт фасадаў чакае яшчэ дзве ўстановы адукацыі-Навасёлкаўскі і Дакурнішскі КПК. У нашым горадзе ўжо запланавана будаўніцтва спартыўнай футбольнай пляцоўкі ў новым жылым мікрараёне па вуліцы Барунскай.
   Найважнейшым аб'ектам у сферы захавання гісторыка-культурнай спадчыны застанецца Гальшанскі замак. Дзякуючы фінансаванню з Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" і Фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва работы па аднаўленні Паўночна-Усходняга корпуса замка будуць працягнутыя.
   Вялікая праца праводзіцца па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы нашай раённай бальніцы. У планах-набыццё апарата ультрагукавой дыягностыкі і апарата ШВЛ.
   Станоўчыя тэндэнцыі адзначаюцца і ў сферы павышэння дзелавой актыўнасці ў раёне. Гэта і стварэнне новых працоўных месцаў, і спрашчэнне працэдур вядзення бізнесу, і рэалізацыя інвестыцыйных праектаў. Сярод іх-будаўніцтва ачышчальных збудаванняў у горадзе Ашмяны (кошт праекта складае 16 млн рублёў). Акрамя таго, у 2021 годзе пачнецца будаўніцтва цэнтральнага цеплавога пункта па вуліцы Савецкай у горадзе, арганізацыя кругавога руху на скрыжаванні вуліц Чырвонаармейскай і Якуба Коласа, працягнецца будаўніцтва станцый абезжалезвання вады на вёсцы, плануецца ўвод у эксплуатацыю будынка рознічнага гандлю пасля мадэрнізацыі. Прыемная навіна і для будучых навасельцаў-акрамя 60-і 57-кватэрных дамоў плануецца будаўніцтва 30-кватэрнага сацыяльнага дома. Усё гэта-добрая дапамога для тых, хто стаіць на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Для стварэння камфортных і бяспечных умоў у гэтым годзе на вуліцах горада будзе завершана замена больш за 1300 неэфектыўных энергазатратных свяцілень на сучасныя святлодыёдныя.
   Вялікая ўвага будзе нададзена моладзевым праектам. Ужо зараз вырашаем пытанне аб надзяленні маладых людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй правам уваходзіць у склад камісій і саветаў, створаных пры райвыканкаме і Ашмянскім раённым Савеце дэпутатаў. Гэта дасць моладзі магчымасць выказацца і рэалізаваць свае ідэі па развіцці горада, яго культурнага і турыстычнага патэнцыялу. Лічу важным надаць належную ўвагу і арганізацыі карыснай занятасці моладзі ў вольны час. Для гэтага трэба развіваць социокультурное прастору раёна, якое зберажэ моладзь ад пагроз інфармацыйнага грамадства.
   Безумоўна, для павышэння дабрабыту грамадства ўсім нам трэба будзе напружана працаваць, але толькі разам, аб'яднаўшы намаганні і гледзячы ў адзін бок, мы зможам дасягнуць значных вынікаў, пераадолець перашкоды і выклікі сучаснага жыцця. Невыпадкова 2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства. Упэўнены, што разам з іншымі тэма кансалідацыі грамадства стане адной з прыярытэтных на маючым адбыцца форуме.