Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.05.2020

Ветэраны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна

   Пераможны юбілейны май крочыць па краіне. Пра яго сведчаць чырвоныя цюльпаны ля падножжаў помнікаў воінам-вызваліцелям, мелодыі ваенных гадоў і словы падзякі ветэранам за мірнае неба над галавой. Усё менш іх, герояў, здабываць мір і свабоду. У Ашмянскім раёне цяперашні Дзень Перамогі адзначаць шасцёра ветэранаў: Станіслаў Юльяновіч Бралкоўскі, Таццяна Сцяпанаўна Мягкова, Браніслаў Іванавіч Шагідзевіч, Казімір Іванавіч Заблоцкі, Эдуард Антонавіч Сарока, Уладзімір Уладзіміравіч Лашкевіч.Самым важным святам у сваім жыцці лічаць гэты дзень пражываюць у раёне пяцёра малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў і сям'я загінулага ветэрана.
   Традыцыйна напярэдадні Дня Перамогі старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Галіна Яшына, ваенны камісар Ашмянскага раёна Ігар Місюкевіч, а таксама старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый віншуюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама былых вязняў з дарагім для ўсіх святам.
   Разам з пачуццём шчырай удзячнасці і падзякі за ўклад у перамогу над Германіяй ідабрасумленную працу ў пасляваенныя гады госці ўручылі паштоўкі з віншаваннем ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніцтва вобласці і раёна, а таксама харчовыя наборы, сабраныя "Ашмянскі мясакамбінат", "Белкафе", ЗТАА "ўнісон груп" і сыраробным заводам.

"Ашмянскі Веснік"