Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.02.2021

З Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Віншаванне Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Саветаў дэпутатаў

Паважаныя воіны-афганцы!

   15 лютага 1989 года завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вось ужо 32 года мы аддаём даніну павагі і глыбокай удзячнасці воінам, сумленна і мужна выканалі свой воінскі і грамадзянскі абавязак, успамінаем і смуткуем па загінуўшых.     Афганская вайна ніколі не будзе выкраслена з нашай памяці, яна застанецца ў нашай гісторыі сведчаннем ратнай доблесці, сімвалам стойкасці і гераізму.
   Дарагія ветэраны афганскай вайны! Сардэчна віншуем вас з 32-й гадавінай вываду савецкіх войскаў з Афганістана і запрашаем 15 лютага 2021 года прыняць удзел у мітынгу ля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам ля будынка РАУС у 11.00 і эстафеце да месцаў пахаванняў загінуўшых воінаў-афганцаў.
   У раённым Цэнтры культуры для вас адбудзецца канцэрт "Ніхто не створаны для вайны", прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Пачатак у 12.30.
Дзякуй вам за тое, што вы зрабілі і робіце для нашай краіны. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў