Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.05.2020

З юбілеем!

   Раённы выканаўчы камітэт шчыра віншуе Барбашынскага Андрэя Станіслававіча, ураджэнца горада Ашмяны, чэмпіёна ХХV Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне з 50-годдзем з дня нараджэння!
   Імя нашага земляка стала сімвалам прафесіяналізму ў спартыўнай сферы. Гэта яркая і неардынарная асоба, якую ведаюць, любяць і шануюць не толькі на Ашмяншчыне, але і па ўсёй краіне.
   За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў, асаблівыя заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту, вялікі ўклад у прапаганду ідэй алімпійскага руху ў горадзе Ашмяны і Ашмянскім раёне ў 2006 годзе Андрэю Станіслававічу было прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны".
   Ад усёй душы выказваем юбіляру падзяку за пастаянную цікавасць да спартыўнага жыцця нашага раёна, за гатоўнасць сумесна рэалізоўваць праекты і праграмы і жадаем бадзёрасці духу, здароўя, зацятасці і настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў.