Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.12.2020

З клопатам аб кожным дзіцяці

   Па краіне крочыць самая цёплая пераднавагодняя акцыя "Нашы дзеці". Яе ўдзельнікі-прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў – прыязджаюць у дамы сямейнага тыпу, бальніцы, сацыяльныя прытулкі, рэабілітацыйныя цэнтры, каб падарыць хлопцам не толькі прысмакі і цацкі, але і цеплыню сваіх сэрцаў.
   Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Маркевіч і старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч у адзін з пераднавагодніх дзён наведалі тры дамы сямейнага тыпу нашага горада (сям'і Рабаконь, Лакота і Паповых) і дзіцячы сацыяльны прытулак, у якім часова жывуць восем дзяцей.
   - Для нас кожны год, калі мы сюды прыязджаем, - гэта магчымасць падарыць дзецям цуд. Акцыя "Нашы дзеці" - выдатная традыцыя, якая атрымала развіццё дзякуючы кіраўніку дзяржавы. Дзеці чакаюць падарункаў, а мы, дарослыя, павінны зрабіць усё неабходнае, каб яны былі шчаслівыя — - заўважыў Аляксандр Маркевіч.
   У Федэрацыі прафсаюзаў нашай краіны свая акцыя - "Прафсаюзы-дзецям", але, як лічыць прафсаюзны лідар раёна Юрый Карповіч, асноўная мэта яе тая ж-падарыць увагу і падтрымку дзецям.
   - Прафсаюзныя арганізацыі нашага раёна актыўна ўключыліся ў добрае пачынанне — - распавёў Юрый Міхайлавіч. – У такіх мерапрыемствах ўдзельнічаць заўсёды прыемна, дарыць ім ўсмешку, цяпло і, вядома ж, прыходзіць з падарункамі. Таму што Новы год-гэта заўсёды асаблівы стан, асаблівы настрой. Хацелася б, каб бягучы год у гэтых адносінах не адрозніваўся ад іншых гадоў.

АВ